Украінец з Лунiнецкага раёну амаль 20 гадоў атрымліваў пенсіі ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне

Украінец, які ў 1999 годзе атрымаў грамадзянства Беларусі і пражываў у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласьці, на працягу амаль 20 гадоў атрымліваў пенсійныя выплаты адразу ў трох краінах — Беларусі, Расеі і Ўкраіне. Праваахоўныя органы Ўкраіны чацьвёрты год спрабуюць давесці факт махлярства.

У крымінальнай справе адзначаецца, што ўкраінец беспадстаўна з 1996 году атрымліваў выплаты на тэрыторыі Ўкраіны, бо з 1995-га яму ўжо была прызначаная і выплочвалася пенсія на тэрыторыі Расеі, а з 1999-га — на тэрыторыі Беларусі.

Праваахоўныя органы зьвярнулі ўвагу, што ўкраінец сыстэматычна перасякае мяжу на падставе ўкраінскага пашпарта, які быў нібыта згублены. Паводле памежных службаў, гэты грамадзянін і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны.

У сьнежні 2017 году адно з раённых упраўленьняў Харкаўскай вобласьці Пенсійнага фонду Ўкраіны зьвярнулася ў суд з пазовам аб кампенсацыі маёмаснай шкоды ў памеры амаль 188 тысяч грыўняў (прыблізна 7 тысяч долараў у эквіваленце паводле цяперашняга курсу).

Як вынікае з матэрыялаў справы, украінец мае педагагічную адукацыю, бо ў Расеі пенсійныя выплаты былі яму прызначаныя «за выслугу гадоў як педагагічнаму работніку Грайваранскага райсабесу Белгародзкай вобласьці РФ». У той жа час ва Ўкраіне гэты грамадзянін атрымліваў дадаткова да пенсіі выплаты, якія прызначаюцца паводле нацыянальнага заканадаўства «дзецям вайны», а таксама ў сувязі з інваліднасьцю ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Пры гэтым украінец праз суд сыстэматычна дабіваўся пераразьліку дадатковых выплат.

Крымінальная справа была заведзеная ў чэрвені 2014 году паводле часткі 1 артыкулу 190 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — завалоданьне чужою маёмасьцю або набыццё права на маёмасць шляхам падману або злоўжываньня даверам (махлярства). Гэтае злачынства караецца як штрафам у памеры 850 грыўняў (15 даляраў у эквіваленце), так і 240 гадзінамі грамадзкіх работ, выпраўленчай працай на два гады ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Венгерскую фристайлистку признали олимпийской чемпионкой по мошенничеству

«Предлагают «айфон» в обмен на данные карточки». Банки предупредили о новом виде мошенничества

Директора «Калипсо-тур» будут судить за обман почти сотни клиентов. Ущерб — 280 тысяч

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter


Реклама

 
Внедрение, обучение, доработки ПО 1С. Опыт реальной автоматизации – 20 лет.

Источник: news.tut.by

Оставить ответ

*